У сям'і так часта здараецца, што пачала мая мама, тое рашыла прадоўжыць я.
Нядаўна мне патэлефанавала сяброўка і запыталася ці магла б я ей звязаць пальчаткі. І гэта было так нязвыкла. Справа ў тым, што я люблю вязаць, але раблю гэта па настрою і толькі для сябе, альбо ў падарунак. Не магу рабіць па заказу. Таму я адмовілася.
Вязаць толькі для сябе я магу, напэўна, з-за таго, што дарую сабе нейкія памылкі. А калі для іншага раблю, усе павінна быць ідэальна. Але звязаўшы нешта у падарунак я баюся, што не спадабаецца, для сябе рабіць лягчэй, бо я ведаю на усе сто - я атрымаю тое, што хачу.
Ну а вязаць навучыла мяне мама, чаму я вельмі рада. Мама умее вязаць намнога лепей за мяне і умее рабіць складаныя узоры, я ж вяжу вельмі простыя рэчы.
Час ад часу я люблю пераглядаць адзежу, якую мама аднесла на дах, і якая у нас не носіца. Вось так, прыехаўшы два тыдні таму дамаў я убычала вось гэтую няскончаную рэч і рашыша ажывіць яе і дарабіць.
Поўнасцюя пакажу яе крыху позней, а зараз пакажу толькі часткова.
Комментариев нет:
Отправить комментарий