30.11.12

І ты толькі час...


Час вельмі цікавая штуковіна, адной з яго асаблівых здольнасцей з'яўляецца здольнасць мяняць нешта ў нашым жыцці, пакуль мы гэтага не бачым і наша канцэнтрацыя прападае дзесьці ў вырашэнні пытанняў паўсядзеннасці. А потым як абухом па галаве. Бац!!!!! І..... О эўрыка! Мы бачым нейкае вельмі інтымне і значнае только для нас вынаходніцтва. Хаця бывае, што вынаходніцтва датычыца і вялікага кола людзей, але не аб гэтым тут размова.

Калі вы збіраецеся чытаць далей, уключыце блюз...

23.11.12

Like a Rolling Stone

Паміж маім вяртаннем у Мінск і падарожжам на малую радзіму ўсяго только адзін тыдзень. І ен заканчваецца пад спевы Міка Джагера. І канешне ўсе гэта не выпадкова. І ролінгі і малая радзіма. С музыкай першых заўседы хороша, а на малой радзіме я насамрэч адпачываю, нават калі ўвесь час займаюся нейкімі справамі. Проста роднае месца для кожнага месца сілы. Хто гэта разумее, той можа карыстацца ўсімі бонусамі. Вось і я буду :)

А пра ролінгаў. Ну гэта для мяне такі вялкі прыклад адносін да жыцця. Я на гэтым тыдні пабачыла іх новы кліп на песню Вloom and Gloom. І гэта поўнае захапленне. Ролінгі для мяне існуюць у двух сваіх праяўленнях. Гэта такая хуліганы і рок-н-рольшчыкі з аднаго боку і пяшчотныя блюзавыя рамантыкі з другога. А самае файнае у тым, што яны усе такія ж завадныя як і раней. А кліп, так, кліп захапленне, якому есць дзе падставы. Гэта. па-першае, усе тыя ж завадныя танцы Джагера,а па-другое, хуліганка Нумі Рапас, якую фанаты ведаюць не па саплівай галівудскай версіі "Дзяўчыны с татуіроўкай цмока", а па шведскай, якую мне было глядзець намнога прыемней. Нумі здораўская :Р

Дык вось пра Ролингаў. Калі я думаю пра свой узрост і пра тое, што будзе далей, я ўспамінаю Джагера, Рычардса і Вуда. І ўсміхаюся, бо ведаю, што ўсе будзе вельмі добра.
Шкада  толькі, што верагоднась папасць на іх канцэрт вельмі блізкая да нуля. Але гэта не адмяняе таго, што яны неверагодныя.
Ну і нешта старое, але любімае і дарагое сэрцу:)


18.11.12

Цік так цік так


Уф, тыдзень атрымаўся вельмі незвычайным і насычаным.Але рэфлексаваць і паглыбляцца ва ўсе, што адбылося не вельмі хочаца, ды і я думаю, што ў гэтым няма ніякага сэнсу.

З убачынага маім +1 быў Тэлаві. І я вельмі рада, што патрапіла туды восенюю. Але самая прыгажосць была дзесьці паблізу яго. Цудоўны цудоўны лес, дзе было многа жоўтага лісця. Такое пачуце, што ў ім здымалі некаторыя кадры "Лялек" Такешы Кітана. Гэта было магічна, шкада толькі, што не здарылася там паблукаць, а толькі паназіраць з дарогі.

Самая цікавае, што за тыдзень я не адзняла і паўстужкі. Неяк не было для гэтага ні часу, ні плену. Але я не шкадую аб гэтым.

Яшчэ мне давялося наставіць многа плюсоў адносна нейкіх маленькіх прыемнасцей. Напрыклад прайсціся уздоўж апусцелага пляжа, патрушчыць гранатаў, ну і адчуць як гэта, жыць у чужым горадзе.

Ну а адносна асабітага - да жыцця трэба ставіцца прасцей. А то я люблю ўсе ўскладніць па самае немагу. Ну і вырашаць большасць рэчаў трэба адразу. Цяпер мне не хапае толькі цеплныні ад маіх любімых, таму буду ўсіх абдымаць абдымаць.

Ну і хіпстэрскія фоткі. Як жа без іх.

Частку майго жыцця складана ўявіць без музыкі. І ў музыкальным плане на гэтым тыдні было ўсе цікава. Дамінуючае слова тут black.
Я не ведаю як бы я была без Bkack Swan Тома Йорка. Мелодыя, якая абдымала мяне ўвсесь час, напоўнененая неверагоднай пящчотай. Эх, Том умее ствараць цудоўныя рэчы, прыемныя па сваойму напаўненню.
Такое бывае рэдка, але часам мне хочацца перавесці тэкст. І вось атрымалася так, что яго сэнс вельмі падыходзячы для таго, што адбыаецца ўнутны.

І другі трэк ад Other Lives. Я неверагодна задаволена, што адкрыла для сябе гэты гурт. Яны цудощныя, вельмі шчырыя. Ну і тое як стараецца іх музыка выклікае ў мяне павагу і захапленне.

5.11.12

Напрыканцы восені

Запыленыя стужкі, мае няспынныя намаганні зрабіць нешта лепш, быць лепш, чым учора.
Атнымоўваецца, не атрымоўваецца, атрымоўваецца, не... Але я веру, і так і ідзе день за днем...

Ну і трэк. які зрабіў гэту восень...

Park

Люблю калі мне нечакана пішаць альбо талефануюць, асабліва тыя людзі, з якімі мы можа і так много канэкцім, але нешта агульнаяе есць. А яшчэ люблю калі мяне нечакана выцягваюць куды-небудзь, гэта як глыток свабоды, бо я апашнім часам зарылася і схавалася ў паўсядзенныя справы. А вось калі мне нечакана вырываюць з гэтага кругазварота, то гэта не толькі праветрывае, але і натхняе... Гэта такія токнія і прыемныя моманты і дзякуй вам, мае харошыя, за іх..
І вось так аднойчы Мар'яначка выцягнула мяне ў добрае надвор'е прайсціся па сонечнаму восеньскаму парку.

4.11.12

Жыцце - Айчыне, гонар - нікому!

За што сябе ругаю вельмі часта, дык за тое, што  мала падарожнічаю па роднай Беларусі. Нават не была ніводнага раза на Браслаўскіх азерах(!), хаця нарадзілася і жыла зусім недалека.
А падарожнічаць па Беларусі трэба і хочацца, бо яна красуня, якую я вельмі люблю.
Але па магчымасці я ўсе ж куды-небудзь наведваюся і спадзяюся рабіць гэта часцей.


2.11.12

Ушгулі

Лістапад такі лістапад. Халодны і шэры. Тут справа нават не надвор'і...з аднаго боку холадна ў адносінах, а з другага так сінтэментальна. Але такія моманты вельмі добрыя для працы, над сабой у першую чаргу, і для працы ўвогуле.
 А многа цеплага засталося там, дзе ўжо напэўна ляжыць снег...

1.11.12

Тбілісі

І многа слоў можна  было б сказаць і напісаць, але лепш глядзець і адчуываць кожную. Усе да кожнай дробязі...

27.10.12

Палова

Мы шукаем сабе палову, бо мы ня цэльныя.
Мы светла верым, што дзесьці па зямлі ходзіць і нашая палова, мы шукаем яе каб быць суцэльнымі, аднаронымі і ў той жа час каб разам з гэтым заставацца  нечым асабістым.
Але жывем з пастаянным імкннем то наблізіца, так што бліжэй немагчыма, то аддаліцца, каб захацелася ізноў наблізіца так, што бліжэй не бывае.

Мы ўвесь час пранікаем адзін ў аднаго, запаўняючы тое, што самі б ніколі не напоўнілі, Почуцее спустошанасці заўседы невыноснае, таму мы і імкнемся заўседы адзін да адного так, как закружылася галава, так каб стала млосна, так каб хацелася хаця б пяць хвілін пасядзець у цішы, каб асэнсаваць што адбываецца.


Снег кранаецца зямлі

За вокнамі пачынае кружыць снег, а я яшчэ не хачу адпускаць восень са сваіх думак, са свайго настрою.
І вось некалькі замалевак-паштовак на гэтую тэму...




4.8.12

Сваё

А я вырашыла накіроўваць куды-небудь частку творчай энергіі, таму раблю вось такія штукенцыі

23.7.12

Непаўторны стыль ад Humanoid

Натхненне.
Яно патрэбна поўсюль і заўседы. Калі маеш чым натхняцца, то ад гэтага вырастаюць крылы.
А для жанчыны вельмі важна ўмець падкрэсліваць сваю прыгажосць, але гэта не так проста. І тут таксама даводзіца шукаць натхненення.
Тое, што персанальна я люблю - гэта прастату. Люблю таму, што яна заўседы бліжэй да натуральнасці, да прыроднай прыгажосці, а яна самая непаўторная і заўседы індывідуальная.
І вось самым прыемным для меня вынаходніцітвам стаў брэнд Humanoid. Паглядзець на свае вочы ўсе можна тут.
Прычым да спадобы мне прыйшлося не толькі адзенне, якое проста ммм... і ммм. а і фэшн-фота.
Таксама мінімалістычнае, без непратрэбных дэталяў, але такое пранікненнае, такое пачуццевае, што я была проста ў экстазе ад кожнага кадру.
Больш за ўсе я спакусілася на вяснова-летнюю  калекцыю, мадэль там проста неверагодна прыгожая


Астатнія калекцыі таксама вельмі, але гэтая ўразіла мяне найбольш і палюбілася таксама. Цяпер вось думаю як бы прыдаць сабе чаго-небудзь ад Humanoid

10.7.12

Пікнік.BY

Пікнік.BY -  нішто чалавечае... ну вы ведаеце. І нават мая старая Чайка. Менавіта Пікнік хацелася паздымаць ей, бо на гэты апарат ніколі не ведаеш, што атрымаецца. Пленка пракручваецца ўжо даўно так як апарату захочаца. Атрымоўваецца заўседы штосьці дзiўнае. Гэтакі кітч з адмыслова маім настроем.