18.11.12

Цік так цік так


Уф, тыдзень атрымаўся вельмі незвычайным і насычаным.Але рэфлексаваць і паглыбляцца ва ўсе, што адбылося не вельмі хочаца, ды і я думаю, што ў гэтым няма ніякага сэнсу.

З убачынага маім +1 быў Тэлаві. І я вельмі рада, што патрапіла туды восенюю. Але самая прыгажосць была дзесьці паблізу яго. Цудоўны цудоўны лес, дзе было многа жоўтага лісця. Такое пачуце, што ў ім здымалі некаторыя кадры "Лялек" Такешы Кітана. Гэта было магічна, шкада толькі, што не здарылася там паблукаць, а толькі паназіраць з дарогі.

Самая цікавае, што за тыдзень я не адзняла і паўстужкі. Неяк не было для гэтага ні часу, ні плену. Але я не шкадую аб гэтым.

Яшчэ мне давялося наставіць многа плюсоў адносна нейкіх маленькіх прыемнасцей. Напрыклад прайсціся уздоўж апусцелага пляжа, патрушчыць гранатаў, ну і адчуць як гэта, жыць у чужым горадзе.

Ну а адносна асабітага - да жыцця трэба ставіцца прасцей. А то я люблю ўсе ўскладніць па самае немагу. Ну і вырашаць большасць рэчаў трэба адразу. Цяпер мне не хапае толькі цеплныні ад маіх любімых, таму буду ўсіх абдымаць абдымаць.

Ну і хіпстэрскія фоткі. Як жа без іх.

Частку майго жыцця складана ўявіць без музыкі. І ў музыкальным плане на гэтым тыдні было ўсе цікава. Дамінуючае слова тут black.
Я не ведаю як бы я была без Bkack Swan Тома Йорка. Мелодыя, якая абдымала мяне ўвсесь час, напоўнененая неверагоднай пящчотай. Эх, Том умее ствараць цудоўныя рэчы, прыемныя па сваойму напаўненню.
Такое бывае рэдка, але часам мне хочацца перавесці тэкст. І вось атрымалася так, что яго сэнс вельмі падыходзячы для таго, што адбыаецца ўнутны.

І другі трэк ад Other Lives. Я неверагодна задаволена, што адкрыла для сябе гэты гурт. Яны цудощныя, вельмі шчырыя. Ну і тое як стараецца іх музыка выклікае ў мяне павагу і захапленне.

Комментариев нет:

Отправить комментарий