30.11.12

І ты толькі час...


Час вельмі цікавая штуковіна, адной з яго асаблівых здольнасцей з'яўляецца здольнасць мяняць нешта ў нашым жыцці, пакуль мы гэтага не бачым і наша канцэнтрацыя прападае дзесьці ў вырашэнні пытанняў паўсядзеннасці. А потым як абухом па галаве. Бац!!!!! І..... О эўрыка! Мы бачым нейкае вельмі інтымне і значнае только для нас вынаходніцтва. Хаця бывае, што вынаходніцтва датычыца і вялікага кола людзей, але не аб гэтым тут размова.

Калі вы збіраецеся чытаць далей, уключыце блюз...



Мая эўрыка не была эўрыкай. Яна паўтарылася ўжо каторы раз, але сустракацца з гэтай думкай мне час ад часу прыемна. Ну а думка гэта вось такая:

Час мяняе ступень адносін з людзьмі
Мяняе іх у розны бок. Часам назіраецца паслабленне, часам наадварот яны набіраюць моцы. Асэнсавана на гэта вы можаце ўплываць даволі рэдка. Гэта адбываецца з-за нашых унутраных змен, з-за пераасэнсавання некаторых рэчаў, увогуле, для таго есть нямала падстаў.
Таму адносіны паміх кожным з нас заўседы нестабільныя. Яны як час, як рака ў якую нельга ўвайсці двойчы.
Раней, калі ўсе рухалася само па сабе і я не разумела напрамка гэтага руху і не магла валодаць сітуацыяй мне хацелася збегчы. А вось цяпер я духоўна вырасла і набралася моцы каб усе ўзяць у свае рукі. Гета зусім не значыць, што атрымоўваецца на ўсе 100, але са шляху паварочваць я не збіраюся.

Увгогуле, пра час я распавяла гаворку таму, што хацела напісаць пра фатаграфіі. Пра іх успрыманне. Тут яакраз час і патрэбен, каб зразумець што ды як. Чаму такія ракурсы выбіраліся і што хацелася сказаць гэтым здымкам.

Самае файнае, што падчас майго маленькага падарожжа ў Грузію напачатку лістапада я зняла адсілы паўстужкі. Ды яшчэ чб, восенню, ды яшчэ без перадачы восеньскага хараства. Затое здымкі атрымаліся згубленныя ў глабальным часе, але асэнсавана існуючымі ў маім. Мной як ніколі адкуваецца кажны са здымкаў, я нават памятую пра штодумала калі здымала, што адчувала. І ў гэтым сэнсе ўсе здымкі атымаліся вельмі асэнсаваныя і з душой. А  чб дадае яшчэ і экзістэнцыі.


Адзін з маіх фецішаў  -  халоднае мора і пусты пляж, дзе няма амаль нікога. Толькі абраныя, толькі тыя, хто хоча правясці час каля мора, са сваімі думкамі, са сваім настроем, са сваім сябрам. Спакойна, не спяшаючыся і атрымоўваючы асалоду ад свайго стану.

А я лавіла хвалі і марскую пену. Нават і не помню аб чым думала падчас. Ды і няважна было гэта, бо я лавіла дзэн.


Гэта царквушка Алавердзі. Яна лічылася самай вялікай у Грузіі да таго як была пабудавана Самеба ў Тбілісі. Калі праглядала фатаздымкі ўпершыню было адкуванне, што выпаў снег, але сапраўды ішоў дождж. А дзень быў цікавы і незвычайны. Пра такія дні ўспамінаюць у старасці с такой радаснай загадкавай усмешай.

 

А потым быў дзень прагулкі па Тбілісі.Няспешнай такой. С асаблівым паветрам гэтага горада. Я як заўседы завітала на любімую вулачку. Да цудоўнага белага ката. Там было ўтульна. Там мне ўтульна заўседы.

Ну і я ўрэшце знайшла Параджанава, што было вялікай радасцю. І як толькі ўбачыла яго вось такого, адразу успомніліся гранаты. Гранаты ў яго фільмах гэта нешта мае, асабістае. Да неверагоднасці
 

Ну і для мене Параджанаў заўседы будзе асаблівым дзіценкам з космаса.

А потым пасля час пабег і пабег і прыпыніўся толькі дзесьці на паўшляху да Кутаісі. Было сонца і мне захацела зрабіць некалькі бяздумных здымкаў. Толькі каб злавіць асабісты стан, ну і сонейка крыху. З апошнім не так усе добра атрымалася:)



А далей па дарозе былі цудоўныя краявіды, ды прыгожы захад сонца. Мы развітваліся з Грузіяй няспешна, моўчкі і пад прыгожую музыку.

Самолет. Халодны Кіеў з смешнымі жыхарамі. Ніколі не перастану дзівіцца і радаваца з украінцаў. Ну і потым дом. А дома, дома можно ўсе што заўгодна. Напрыклад смачную гарбатку і утульны, але кароткі адпачынак.


Комментариев нет:

Отправить комментарий