2.11.12

Ушгулі

Лістапад такі лістапад. Халодны і шэры. Тут справа нават не надвор'і...з аднаго боку холадна ў адносінах, а з другага так сінтэментальна. Але такія моманты вельмі добрыя для працы, над сабой у першую чаргу, і для працы ўвогуле.
 А многа цеплага засталося там, дзе ўжо напэўна ляжыць снег...






Ці варта казаць, але сюды мы трапілі не плануючы. І гэта вельмі добра, бо ўраціца было чым...
Калі на пытанне ці бачылі мы Сванеці мы адказвалі не, то кожны раз нам даводзілася чуць: О, дык вы не бачылі сапраўднай Грузіі. Справядліва кажучы, калі мы ўжо набліжаліся да Месціі (цэнтра Сванеці) нас запыталі ці былі мы ў Кахеці, мы адказалі не і пачулі тое самае "О, дык вы не бачылі сапраўднай Грузіі". І тут мне падоумалася вось блін, калі мы ўбачым жа сапараўдную. Але насамрэч сапраўдная яна паўсюль. У кожнай весцы і кожным горадзе і асабіва там паміж гарамі і аблокамі, на снежных шапках горных верхавін.

Усе фатазныдымкі з весачкі Ушгулі, якая лічыца самай высокагограй вескай у Еўропе. І па сеняшкі дзень яна захавала сваю самабытнасць, напэўна за таго, што вядомасць і папулярнасць набываецца ей только і апшнія годы. Дагэтуль сваны жылі сабе закрыты, ніхто сюды асабліва не ездзіў. А цяпер гэтае месца становіцца буйным турыстычным аб'ектам і для гэтага будуецца ўсе неабходнае.

Таму калі хто хоча пабачыць Сванеці як яна есць, то трэба занесці ў свой нататнік планы не раней як на красавік травень, бо да самога сакавіка там будзе снег, з'ездіць ў гэтыя казачныя мясціны. І калі вы будзеце казаць пасля гэтага, што там вельмі здорава я вам ахвотна паверу:)

Комментариев нет:

Отправить комментарий