27.10.12

Палова

Мы шукаем сабе палову, бо мы ня цэльныя.
Мы светла верым, што дзесьці па зямлі ходзіць і нашая палова, мы шукаем яе каб быць суцэльнымі, аднаронымі і ў той жа час каб разам з гэтым заставацца  нечым асабістым.
Але жывем з пастаянным імкннем то наблізіца, так што бліжэй немагчыма, то аддаліцца, каб захацелася ізноў наблізіца так, што бліжэй не бывае.

Мы ўвесь час пранікаем адзін ў аднаго, запаўняючы тое, што самі б ніколі не напоўнілі, Почуцее спустошанасці заўседы невыноснае, таму мы і імкнемся заўседы адзін да адного так, как закружылася галава, так каб стала млосна, так каб хацелася хаця б пяць хвілін пасядзець у цішы, каб асэнсаваць што адбываецца.


Снег кранаецца зямлі

За вокнамі пачынае кружыць снег, а я яшчэ не хачу адпускаць восень са сваіх думак, са свайго настрою.
І вось некалькі замалевак-паштовак на гэтую тэму...