23.7.12

Непаўторны стыль ад Humanoid

Натхненне.
Яно патрэбна поўсюль і заўседы. Калі маеш чым натхняцца, то ад гэтага вырастаюць крылы.
А для жанчыны вельмі важна ўмець падкрэсліваць сваю прыгажосць, але гэта не так проста. І тут таксама даводзіца шукаць натхненення.
Тое, што персанальна я люблю - гэта прастату. Люблю таму, што яна заўседы бліжэй да натуральнасці, да прыроднай прыгажосці, а яна самая непаўторная і заўседы індывідуальная.
І вось самым прыемным для меня вынаходніцітвам стаў брэнд Humanoid. Паглядзець на свае вочы ўсе можна тут.
Прычым да спадобы мне прыйшлося не толькі адзенне, якое проста ммм... і ммм. а і фэшн-фота.
Таксама мінімалістычнае, без непратрэбных дэталяў, але такое пранікненнае, такое пачуццевае, што я была проста ў экстазе ад кожнага кадру.
Больш за ўсе я спакусілася на вяснова-летнюю  калекцыю, мадэль там проста неверагодна прыгожая


Астатнія калекцыі таксама вельмі, але гэтая ўразіла мяне найбольш і палюбілася таксама. Цяпер вось думаю як бы прыдаць сабе чаго-небудзь ад Humanoid

10.7.12

Пікнік.BY

Пікнік.BY -  нішто чалавечае... ну вы ведаеце. І нават мая старая Чайка. Менавіта Пікнік хацелася паздымаць ей, бо на гэты апарат ніколі не ведаеш, што атрымаецца. Пленка пракручваецца ўжо даўно так як апарату захочаца. Атрымоўваецца заўседы штосьці дзiўнае. Гэтакі кітч з адмыслова маім настроем.