23.11.12

Like a Rolling Stone

Паміж маім вяртаннем у Мінск і падарожжам на малую радзіму ўсяго только адзін тыдзень. І ен заканчваецца пад спевы Міка Джагера. І канешне ўсе гэта не выпадкова. І ролінгі і малая радзіма. С музыкай першых заўседы хороша, а на малой радзіме я насамрэч адпачываю, нават калі ўвесь час займаюся нейкімі справамі. Проста роднае месца для кожнага месца сілы. Хто гэта разумее, той можа карыстацца ўсімі бонусамі. Вось і я буду :)

А пра ролінгаў. Ну гэта для мяне такі вялкі прыклад адносін да жыцця. Я на гэтым тыдні пабачыла іх новы кліп на песню Вloom and Gloom. І гэта поўнае захапленне. Ролінгі для мяне існуюць у двух сваіх праяўленнях. Гэта такая хуліганы і рок-н-рольшчыкі з аднаго боку і пяшчотныя блюзавыя рамантыкі з другога. А самае файнае у тым, што яны усе такія ж завадныя як і раней. А кліп, так, кліп захапленне, якому есць дзе падставы. Гэта. па-першае, усе тыя ж завадныя танцы Джагера,а па-другое, хуліганка Нумі Рапас, якую фанаты ведаюць не па саплівай галівудскай версіі "Дзяўчыны с татуіроўкай цмока", а па шведскай, якую мне было глядзець намнога прыемней. Нумі здораўская :Р

Дык вось пра Ролингаў. Калі я думаю пра свой узрост і пра тое, што будзе далей, я ўспамінаю Джагера, Рычардса і Вуда. І ўсміхаюся, бо ведаю, што ўсе будзе вельмі добра.
Шкада  толькі, што верагоднась папасць на іх канцэрт вельмі блізкая да нуля. Але гэта не адмяняе таго, што яны неверагодныя.
Ну і нешта старое, але любімае і дарагое сэрцу:)


Комментариев нет:

Отправить комментарий