Я неяк натыкнулася на пост у жж з аглядам кніг, прачытаных за месяц, з захапленнем прачытала і падумала, што гэта вельмі крутая ідэя. Вось можна сказать і стала яе паслядоўнікам. Таму і з'явіўся гэты пост з кнігамі, якія я прачытала ў сакавіку.
І вось першая кніга ў маім невялічкім аглядзе. Муракамі я падчас вучобы любіла чытаць, каб адпачыць. Пасля кніг і артыкулаў з вялкім аб'емам філасофскай тэрміналоіі так хочацца такой кнігі, дзе не трэба ўдумвацца амаль у кожны сказ, а проста чытаць адну старонку за другой. Таму Муракамі для мяне заўседы быў чытаннем для рэлаксу. Ну і менавіта гэтую кнігу я вырашыла пачытаць бо без бега мне зусім самотна, зіма і снег не з'яўляюцца спрыяльнымі ўмовамі для таго, каб зладзіць прабежку ў парку.
З кнігі я даведалася пра некаторыя факты з біяграфіі Муракамі, у тым ліку. што ен займаецца марафонскім бегам. Які на маю думку з'яўляецца вельмі складаным відам спорту і з кнігі я пабачыла што гэта так, але і не зусім так :)
А гэтую кнігу я вырашыла прачытаць дзякуючы таму самаму пасту з аглядам кніг на месяц. Я не асабліва люблю літаратуру такого кшталту, але яна паднімае баявы дух і выру у асабістую моц :) Ну і пра жыццевую пазіцыю і практыку аўтара было цікава даведацца.

Комментариев нет:
Отправить комментарий