9.4.13

Музыка мінулага месяца

З музыкай у мяне туга было апошнім часам, асабліва ва ўжо скончыўшымся сакавіку месяцы, напэўна, трэба абвінаваціць ва ўсім надвор'е і пастакаліптычный настрой ад такой доўгай зімы, але ж гэта будзе несур'езна, бы і ў такім выпадку заўседы можна падабраць музыку, якая б радавала, падбадзервала і даравала необходны цеплы настрой.


Depeche Mode


Але, але, але, усе ж мне трэба было паабнавіць плэер свежай музыкай. Таму ў яго трапіў новы альбом ад Depeche Mode, які я сараўды чакала, але адданыя фанаты закінулі яго сабе ў плэер, напэуна, адразу ж пасля таго як той з'яўся ў сеціве, а я доўга адцягвала момант. Ну, такое здараецца, калі чагосьці чакаеш, а потым баішся ў гэтым разчаравацца. І той факт, што дэпішы існуюць ужо больш як 30 год, і тыя поспехі, якіх яны дасягнулі, не даваў мне чакаць нечага асаблівага.

Але разчароўвацца мне не давялося, бо з Delta Machine у мене адбылася любоў с першага трэка, welcom to my world, дарэчы. Я яшчэ пасмяялася, што вельмі падыходзячая назва, каб пачаць пагружэенне ў свет synth pop. Ну а ад самого альбома ў мяне было вельмі добрае уражанне. Прахадным яго б я не назвала ні ў якім разе. Ен вельмі роўны, сталы, з добра адпрацованнымі трэкамі, што дазваляе атрымоўваць ад альбома поўную асалоду.

Ну і мае фаварыты: welcom to my world, should be higher. Але вельмі верагодна, што пра некаторы час больш за ўсе мяне будуць торкаць якія-нібудзь другія трэкі. З DM у мяне заўжды так.

Parov Stelar trio


Калі скачвала альбом, то мяне здзівіла "trio", бо я прывыкла да таго, што гэта праект аднаго чалавека, які працуе з іншымі музыкантамі, але напэўна для новага альбома быў абраны менавіта какі фармат.

Прынцыпова новага я не пачула, можна пазнаць усе тыя ж музычныя прыемы, якія прымяняліся раней. У мяне нават з'явілася адчуванне, што музыканты любяціь узяць нейкую базу, якая ўжо выкарыстоўвалася і дзякуючы ей ладзіць імправізацыі, з якіх потым атрымоўваецца матэрыял для альбома. Але захапленне музыкай самой па сабе у   Parov Stelar добра прагледжваецца, таму альбом The Invisible Girl магу раіць паслухаць.

А фаварытным з гэтай пластыкі мяне аказаўся трэк La Calatrava

Cocorosie


Ну і яшчэ я сябе парадавала новым альбомам  Tales of a GrassWidow ад Cocorosie

Я не магу назваць сябе гарачым фанатам гэтых сястрычак. але іх неверагодныя галасы, асабісты стыль, ды пастаянны эксперыментл мне падабаецца і падыходзячы настрой для іх мызыкі ў мяне часта былвае. Cocorosie для мяне гэта заўседы спалучэнне прыемных і прыгожых гукаў. І ўвогуле, трымацца асабістага стылю і ў яго межах заўсыды прыемна радаваць і здіўляць публіку гэта складана, але ў дзяўчынак атрымоўваецца. Гэта я і называю развіцем. Пасля выхада We Are On Fire я рашыла, што новы альбом будзе не горш і так яно і атрымалася. Слухала з задавальненнем.

Мае фаварыты з альбома Tales of a GrassWidow: after the afterlife і villian.

Комментариев нет:

Отправить комментарий