13.10.13

Арменія

Люблю праматваць у галаве стужку з падзеямі, што са мной адыбываліся ў пэўны час. Так, напрыклад, неяк узімку мне успомнілася наша леташняе падарожжа па Грузіі, нават больш, дзень, які мы правялі ў Давід-Гарэджы. Справа ў тым, што гэтае невялічкае падарожжа аказалася вельмі значным, і много чаго змяніла ў душы, але заўважыць мне давялося гэта не адразу.

У гэтым годзе мы вырашылі расшырыць далягляды і пабываць не толькі у Грузіі, як гэта заўседы бывае, а пабачыць яшчэ і Арменію, аб якой я даўно марыла.



Ведаеце, я зразумела, што лепш як мага меньш пытаць людзей пра іх уражанні ад якой-небудь краіны, бо, па-першае, гэта іх асабістае успрыманне, якое у любым выпадку адрозніваецца, а па-другое, вы ужо будзеце чакаць менавіта чагосьці такога, а атрымаеце усероўна нешта іншае. Дык вось, пра Арменію і пра армян нам рассказвалі многа і рознага, месцамі супрацьлеглага. Ну а я заўседы люблю пабачыць ўсе на свае вочы і зрабіць свае высновы, таму на многія "парады" я магу не звяртаць увагі. Але так выйшла, што я доўга вагалася наконт ехаць ці не ехаць.

І здорава, што мы вырашылі ехаць. Падарожжа было вельмі займальным. Увогуле, наведваць постсавецкія краіны надзвычай цікава. У кожнай свая асабістая гісторыя адносна того як склалася жыцце пасля распаду саюза.
Кепка-шоп

У армян многа такіх жа складанасцей, што і ў беларусаў. Становішча ў іх даволі цяжкае і гэта вельмі бачна па тых, з кім нам даводзілася ладзіць камунікацію. Праблемы вакол Нагорнага Карабаха, цяжкія стасункі с паловай суседзяў, масавая міграція, адсутнасць магчымасці зарабляць і годна жыць, маленькія пенсіі  - самыя гарачыя тэмы, пра якія нам распавядалі.

Ну а праз кожнага чалавека і праз кожную гісторыю я бачыла агульную праблему, з якой даводзіца сустракацца і на беларускіх землях. Многія цяжкасці круцяца вакол той думкі, што нешта змяніць павенен нейкі незразумелы Нехта. Людзі не разумеюць сваей сілы. і таго, што могуць мяняць жыцце самі, удзельнічаць у зменах персанальна. Таму у краіне нікога і не застаецца і людзі з'язджаюць у Расію ці яшчэ куды-небудь, дзе можна лепш зарабляць. Не ходзячы далей піраміды Маслоу ўсе мы ведаем, што перш-наперш хочацца проста існаваць годна, каб можна было на што паесьць, ды за што купіць сабе адзежу, пра высокае мы думаем пасля.

Нягледячы на усе "але", мы атрымалі вельмі прыемныя уражанні ад тых месц, дзе нам давялося пабываць. Планы былі вялікія, пабачылі мы далека не ўсе, што планавалі, але тое, што бачылі было неверагодным.

Як усе было?

Першае, аб чым мне хочаца рассказаць, гэта мілы дом Геворга і Нары, гасцямі якога нам пашчасцілася стаць.

Хэ-гэээйй! Гэта наша каманда дарэчы, вітанкі! І Вялікі Арарат. Маленькі Арарат акурат за галовой Ганны. Дарэчы, калі вы перадываеце, што у вас няма крутога фатаапарата, то дарма, самыя крутыя фото ў любым падарожжы атрымоўваюцца на мыльніцу.
Гэта мы  у весачцы, якая знаходзіца каля Ерэвана. За намі персікавы сад. Самыя смачныя персікі у Арменіі і абрыкосы таксама. Салодкія, сакавітыя, проста растаюць у роце. Смаката!

Як мы тут апынуліся?

Гэта было вельмі весела. Мы ехалі аўтаспынамі з Грузіі. Галоўным правілам нашага падарожжа быў менавіта такі спосаб руху, бо ен дае шанец знаеміца з цікаымі людзьмі, бачыць жыцце як яно есць.

У Ерэване мы апынуліля бліжэй да вечара ў першы дзень пасля таго, як у нашых паспатрах з'явіўся армянскі штамп. Мы вырашылі не заставацца ў горадзе, а рушыць далей, на поўдзень, у цудоўнае месца пад назвай Татэў, дзе знаходзіца знакаміты армянскі манастыр. Ды і прырода там вельмі прыгожая. Такого мы нідзе не бачылі.

Вечарам мы выбіраліся з горада на маршрутцы, ды заехалі трохі не туды. Ішлі уздоўж дарогі, ды убачылі машыну і чалвека, які купляў кавун, Аня запытала яго наконт дарогі на Сісян (так так, есць такі смешны горад, на тым напрамку куды нам трэба было ехаць). У машыне сядзела сям'я гэтага чалавека і сумеснымі намаганнямі яны расказалі нам як рушыць далей, ну мы і пайшлі у неабходным кірунку. Праз некалькі хвілін гэтыя людзі пад'ехалі да нас і прапанавалі падкінуць нас да паварота. У аўтамабілі нас аказала 7 чалавек, але нягледзячы на нязручнасці нам было весела. Слова за слова і Геворг, як гаспадар дома, прапанаваў нам заехаць да іх у госці.


З аднаго боку нам было нязручна дакучаць людзям сваей капаніяй, а з другога боку хацелася вельмі больш паразмаўляць з гэтымі людзьмі. Яны нам падаліся вельмі цікавымі. У выніку на нашы "ээээ, ну мы не ведаем" нам адказалі "так, усе, вы едзеце да нас". Так распачаўся адзін з самых прыемных вечароў у Арменіі.

Калі мы пад'язджалі да дома Геворга і Нары, я адчула тое, што адчуваю калі прыядзжаю да бацькоў, словамі гэта складана апісаць, але ты адчуваеш сябе часткай нечага вялікага і светлага. Ну, гэта часта яшчэ словам "сям'я" называюць :D. У гэтым доме мы правялі вельмі цудоўны вечар, мы размаўлялі і размаўлялі на розныя тэмы. Пра Беларусь, пра Арменію, пра кожнага з нас, пра веску ў якой аказаліся, пра тое, чаму Нара і Геворг жывуць тут,а не ў Ерэване, пра тое што яны робяць для гэтага месца, пра музыку, моду і так далей.

Дарэчы, Геворг і Нара журналісты. Геворг працуе на іранскім ТВ, ен напалову армянін, напалову іранец. Нара, яго жока,  яму дапамагае з працай і ва ўсім астатнім. Іх сям'ю ведае ўся веска, а сябры прыязджаюць з Ерэвана да іх на уікэнд, бо ім вельмі падабаецца гэты дом і яго атмасфера, што мяне зусім не здзіўляе.

Акрамя іх, мы мы пазнаеміліся яшчэ з Армэнам, ен таксама працуе разам з Геворгам, і яшчэ вучыца на рэжысуры. І з Армінэ, гэта сястра Нары. Армінэ і Армэн разам вельмі вяселая каманда. Армінэ дарэчы нарадзілася у Севастопалі, там жывуць яе бацькі, а яна праводзіць час як у Арменіі, так і ў Крыме. Зараз яна займаецца арганізацыяй Тыдня моды ў Арменіі. Спадзяюся, што ў яе ўсе атрымаецца.

Калі вы былі у беларускай весцы, то можаце прыкладна ўявіць становішча вескі ў Арменіі. Геворг з сябрамі робяць вельмі многа, каб дзецям тут было добра жыць. Яны сабралі грошы і зрабілі для іх дзіцячую пляцоўку, знялі сюжэт пра статы ДК, які можна выкарыстоўваць для розных заняткаў з дзеткамі. Армэн там вядзе заняткі па англійскай мове і акцерскаму майстэрству.

Наступным ранкам, нам нават давялося пабываць на уроку англійскай мовы, які праводзіў Армэн. Гэта было неверагодна здорава. Тое што робяць Армэн і Гевор вельмі натхняе, ну і, канешне, выклікае вялікую павагу. ДК, як вы бачыце, не ў лепшым становішчы, але, спадзяюся, што не назаўседы.

А гэта мы ідзем з дзеткамі па весцы пасля заняткаў

 

Час мы правялі вельмі прыемна, але трэба было рухацца далей.

Татэў

Пісаць пра гэта меца вельмі многа не хочаца, бо яно больш для таго каб успрымаць, назіраць, удыхаць чыстае паветра і так далей.

Сюды мы прыехалі таксама вечарам і разбілі лагер на тэрыторыі санаторыя, які будуецца. Галоўны на аб'екце нават прапанаваў нам пакупацца ў мініральным басейне. VIP месца дарэчы. :D


Ну а да водных працэдур мы азіралі мясцовыя пейзажы. А наступным ранкам рушылі да манастыра і "Крылаў Татэва" - самай доўгай канатнай дарогі ў свеце (даўжыня каля 6 км).

 Аня тут вельмі смешная




 А гэта віды з канаткі


Красіва! Очэнь красіва! :DDD. Ну, як і бабулі, што ехала з намі, было зусім не страшна, а хацелася.

Ерэван

Ну а далей мы рушылі ў Ерэван, дзе правялі каля двух дзен. Нажаль, не паспелі пабачыць Армінэ і Армэна, але добра пахадзілі па самому гораду. Вечарам першага дня вырашылі праісціся па цэнтры, ды паспрабаваць мясцовай кухні. Знайшлі вельмі прыстойнае месца, пасля якога рушылі весела шпацырыць па гораду,ну і не спяшаючыся дайсці да хостэла, дзе нас чакала вяселая ноч у агульным пакоі, але ўспамінаецца гэта ўсе з прыемнай усмешкай.
А гэта паказчык майго выключна добрага настрою, бо такія рэчы я сабе дазваляю вельмі рэдка.

Ну і падцверджане майго добрага настрою

Наступным днем мы прайшліся па "Вернісажу" ды па арт-крамах. Горада мы бачылі зусім нямнога, таму хочацца вярнуца у Ерэван яшчэ, але мы добра пазнаеміліся з працамі армянскіх майстроў. Дарэчы, мясцовы хэндмэйд вельмі якасны. А прыгожых аўтарскіх срэбных і не толькі завушніц (проста мы больш шумалі менавіта іх) вельмі многа.

Сімвал Арменіі  - гранат. І сувеніры-гранацікі можно купіць паўсюль, а вось гранатавага дрэва мы ніводнага не ўбачылі, а вось у Грузіі яны паўсюль.

Леша і Аня проста непаўторныя.

Севан

Далей мы рушылі ў напрамак Грузіі. І шлях наш проходзіў праз возера Севан. Яно, канешне, захапляльнае. Хвалі, горы, неверагодны па атмасферы манастыр. Гэта было вельмі моцна у эмацыянальным плане.

Невялічкая капліца ў манастыры усхвалявала нас неверагодна. Там так ціха і гарыць многа многа свечак. Цяпло, цішыня, свет - усе гэта грае на нейкіх вельмі тонкіх струнах успрымання, якія ты амаль не выкарыстоўваеш. За некалькі хвілін, якія мы там правялі, мы моцна духоўна ўзбагаціліся.



Далей на нашым шляху ляжаў горад Діліжан, які запомніўся нам выключна трэшам, але гэта таксама было вельмі весела і займальна.
Фота адлюстроўвае горад на ўсе сто.

Увогуле, Арменія цікавая краіна, і па прыродзе, і па культырных помніках. І людзі там прыгожыя. І вельмі адкрытыя да камунікацыі. Для мяне Арменія у памяці засталася як светлая і сонечная краіна. І гэта ўжо Усход, сапраўдны Усход.

Ну а я з вамі развітваюся, дзякуй за ўвагу.

Фотаздымкі майго аўтарства, Ані Скрыпнікавай і Лешы Смалякова.

Комментариев нет:

Отправить комментарий