Показаны сообщения с ярлыком traevel. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком traevel. Показать все сообщения

13.10.13

Арменія

Люблю праматваць у галаве стужку з падзеямі, што са мной адыбываліся ў пэўны час. Так, напрыклад, неяк узімку мне успомнілася наша леташняе падарожжа па Грузіі, нават больш, дзень, які мы правялі ў Давід-Гарэджы. Справа ў тым, што гэтае невялічкае падарожжа аказалася вельмі значным, і много чаго змяніла ў душы, але заўважыць мне давялося гэта не адразу.

У гэтым годзе мы вырашылі расшырыць далягляды і пабываць не толькі у Грузіі, як гэта заўседы бывае, а пабачыць яшчэ і Арменію, аб якой я даўно марыла.