Показаны сообщения с ярлыком ваверачка. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком ваверачка. Показать все сообщения

1.9.14

Палавікі

Вітанкі!
Восень наступіла, а я распачынаю пісаць пра тое, чым хацела падзяліцца пад хэштэгам #ваверачка. Пра ідэю гэтага тэга я пісала тут. Што будзе пад гэтым тэгам? З яго дапамогай я буду распавядаць пра ўсе наша беларускае, пра тое, што натхняе мяне. Пра тое, што я ліцу цікавым і патрабуючым увагі.
Калі вы былі ў весцы, асабліва ў бабулі, альбо ў якой-небудзь старай хаце, то прыкладна можаце ўявіць што сабой прадстаўляе традыцыйны інтэр’ер. На гэты раз я не буду паглыбляцца ў тэму, пачну з дэталяў – з палавікоў.

Вясковыя хаты, якія я бачыла, часцей за ўсе адрозніваліся драўлянай падлогай красна-карычневага колеру. Традыцыйна ен красіца “палавой” краскай.  А засцілаюць яго палавікамі. Не поўнасцю, а ў больш “прахадных” месцах. Палавікі я бачыла рознага фармату. Найбольш цікавымі для мяне былі старыя даматканыя і звязаныя кручком з трапак, як на здымках ніжэй.
Эстэтыка пола ў вясковых хатах, па мне, вельмі пераклікаецца з эстэтыкай скандынаўскіх інтэр’ераў. У першую чаргу дзякуюцы “свабоднага паветра” і “прасторы”. Інтэр’ер вясковай хаты часцей за ўсе вельмі мінімалістычны, без лішніх дэталяў, але функцыянальны і асэнсаваны, напоўнены зместам. Ен фарміруецца з улікам асаблівасцей быта яго жыхароў.

Ну, а вось і здымкі маіх палавікоў-натхняльнікаў.




15.8.14

too much bel

Вітанкі!
Так атрымоўваецца, што я ўвайшла ў тэму, дзе мне складана спыніцца, таму я мушу плыць на гэтай хвалі і буду многа разважаць пра беларускае. Брэнды, адзенне, дызайн, традыцыі і так далей. Не думаю, што вы пабачаце ў гэтым нешта звыклае для вас і трывіальнае. Бо я заўседы заходжу не з таго боку. Ну, калі я змагу вас уразіць ці здзівіць скажыце мне пра гэта, бо тое будзе мая вялікая радасць.
Anyway, я ўводжу новы тэг - #вавёрачка, #vaverachka. Чаму? Толькі з нагоды несур'ёзнага стаўлення да жыцця.

Гэтыя банкноты былі ў абароце недоўгі час, але я думаю добра запмніліся. Яны адносяцца да цікавага і вельмі паказальнага перыяду гісторыі. Але аб гэтым як-небудзь пазней.